Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка» — навукова-вытворчае аб’яднанне ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Гісторыя У 2007 годзе Інстытут электронікі НАН Беларусі быў далучаны да Інстытута фізікі.
У канцы 2011 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.10.2011 № 494 «Аб удасканаленні арганізацыйнай структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» было створана зяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка» у форме самастойнай юрыдычнай асобы.
З 01.01.2016 ў адпаведнасці з Пастановай Бюро Прэзідыума "Аб перадачы структурных падраздзяленняў Інстытута фізікі НАН Беларусі ў ДНВА «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка» ад 16.02.2015 № 51 у склад Аб’яднання былі ўключаны 4 навуковыя лабараторыі Інстытута фізікі НАН Беларусі, акрамя таго ў Таварыстве была створана новая лабараторыя оптыка-электроннага прыборабудавання.
Сучасны склад У склад Аб’яднання ўваходзяць наступныя юрыдычныя асобы: Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій НАН Беларусі Цэнтр геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі Прыватнае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Девелоп груп»
Уласныя лабараторыі радыёфатонікі фотаэлектронікі оптыка-электроннага прыборабудавання мікра- і нанасэнсорыкі рабатызаваных сістэм
Дзейнасць Аб’яднанне развівае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з арганізацыямі і прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь, якія працуюць у вобласці мікра-, опта- і ЗВЧ-электронікі. З гэтай мэтай у лютым 2017 года створаны кластар «Мікра-, опта- і ЗВЧ-электроніка».
У склад кластара ўключаны: ДНВА «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка» Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве ААТ «Інтэграл» ААТ «Планар» ААТ «Мінскі НДІ радыёматэрыялаў» Беларускі дзяржаўны універсітэт Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт
Спасылкі Афіцыйная старонка ўстановы
Катэгорыя:З’явіліся ў 2011 годзе Катэгорыя:Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Фізічныя інстытуты Катэгорыя:Электроніка ў Беларусі