Збаро́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Збароў.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці.
Да 1943 года ў склад сельсавета ўваходзіла вёска Адраджэнне.
Склад Вікоў Збароў Прыдняпроўскі Ходасавічы
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1492 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,2 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 1241 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Інфармацыя пра Збароўскі сельсавет на сайце Рагачоўскага райвыканкама
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе