Ры́а-Ты́нта (, , літаральна «чырвоная рака») — рака на паўднёвым захадзе Іспаніі ў аўтаномным рэгіёне Андалусія. Даўжыня ракі — 100 км.

Бярэ пачатак у гарах Сьера-Марэна на поўначы правінцыі Уэльва, затым цячэ на поўдзень і паўднёвы ўсход і зліваецца з ракой Адзель, утвараючы агульны эстуарый Рыа-дэ-Уэльва. Прыкладна з 3000-х гадоў да н.э. у вярхоўях ракі вядзецца здабыча медзі, срэбра, золата і іншых карысных выкапняў. У выніку эрозіі і здабычы карысных выкапняў вада Рыа-Тынта мае вельмі высокую кіслотнасць (PH 2—2,5) і ярка-чырвоны колер вады, выкліканы высокім утрыманнем жалеза і іншых металаў.

Катэгорыя:Рэкі Андалусіі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян