Акця́брскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Акцябр.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бухарынскі сельсавет у складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Бухарына. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. 26 лютага 1937 года вёска Бухарына перайменаваны ў Акцябр, а сельсавет — у Акцябрскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Саланоўскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску СаланоеУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 11 лютага 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мормальскага сельсавета (Александроў, Істобкі, Казёл, чыгуначная будка і казарма)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.. 8 снежня 1966 года з часткі сельсавета ўтвораны Салонскі сельсавет у складзе 9 населеных пунктаў (Александроў, Вялікія Рагі, Істобкі, Казёл, Лясань, Малыя Рагі, Нівы, Саланое і Салонская Карма), у склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Стрэшынскага пассавета перададзены 2 населеныя пункты (Затон і Праскурні), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску АкцябрРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Акцябрскага сельсавета 5 населеных пунктаў.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1277 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 91,5 % — беларусы, 6,5 % — рускія, 0,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1358 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе