Мікалай Абрахам Абільгор (; , — , Фрэдэрыксдаль) — дацкі мастак, заснавальнік дацкай школы жывапісу.
Сын этнографа і жывапісца Сёрэна Абільгора і малодшы брат вядомага дацкага ветэрынара Петэра Абільгора. Атрымаў адукацыю ў Дацкай каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў у Капенгагене, пасля чаго ў якасці мастака з’ехаў у Рым, дзе прабыў з 1772 па 1777 год. Мікалай актыўна вывучаў розныя іншыя мастацкія дысцыпліны (скульптура, архітэктура, упрыгожванні, насценныя роспісы) і развіў свае веды міфалогіі, старажытнасцей, анатоміі і перспектывы. Пасля вяртання на радзіму стаў прафесарам Дацкай акадэміі мастацтваў, у 1789—1792 гадах і потым з 1802 года быў яе дырэктарам. Памёр каля Фрэдэрыксдаля 4 чэрвеня 1809 года.
Вучні — Бертэль Торвальдсен, Крыстафер Вільгельм Экерсберг.
Катэгорыя:Мастакі Даніі Катэгорыя:Мастакі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XIX стагоддзя Катэгорыя:Неакласіцызм