Жан Дзюбюфэ (; ,  — , ) — французскі мастак і скульптар.

Біяграфія і творчасць Сын гандляра віном. У сямнаццацігадовым узросце прыехаў у Парыж, каб вучыцца жывапісу ў Акадэміі Жуліяна. Зблізіўся з Максам Жакобам, Жанам Паланам. Прачытаў манаграфію Ганса Прынцхорна «Жывапіс псіхічнахворых» (1922), якая зрабіла на яго глыбокае ўражанне. Расчараваўся ў сваіх папярэдніх працах, у 1925 вярнуўся ў Гаўр і заняўся сямейным бізнэсам — продажам віна.

Да жывапісу вярнуўся толькі ў 1942 годзе; у 1944 годзе адбылася яго першая персанальная выстава ў парыжскай галерэі Р. Друэна. Зблізіўся з сюррэалістамі. Стаў заснавальнікам так званага ар брут — «грубага» мастацтва, прынцыпова блізкага да аматарскага жывапісу дзяцей, самавукаў, псіхічнахворых, якое не прызнае агульнапрынятых эстэтычных нормаў і выкарыстоўвае любыя падручныя матэрыялы. У 1948 годзе пачаў збіраць калекцыю ар брут (цяпер знаходзіцца ў Лазане). У 1975 годзе заснаваў у Парыжы Фонд Дзюбюфэ.

У агульнай складанасці мастак стварыў каля 10 000 работ, якія часцей за ўсё ўтвараюць серыі: «Жаночыя целы» (1950), «Маленькія карцінкі з крылаў матылькоў» (1953), «Маленькія статуі ненадзейнага жыцця» (1954), «Феномены» (1958), «Урлуп» (1967) і інш. Працы Дзюбюфе прадстаўлены ў найбуйнейшых музеях свету.