9-я Кіраўская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Кіраўскага і сумежных з ім раёнаў. У ліпені 1943 года брыгада была расфарміравана, яе атрады былі перадзадены Кіраўскай ваенна-аператыўнай групе.
Склад 100-ы атрад; 537-ы атрад; 538-ы атрад; Кіраўскі спецатрад, пераўтвораны ў 539-ы атрад.
Камандаванне Камандзір С. І. Свірыд.
Камісар Г. Л. Комар.
Начальнік штаба Дз. Ц. Ігнаценка.
Гісторыя Асноўны ўдар партызаны наносілі па чыгунках Магілёў — Рагачоў, Асіповічы — Жлобін. Блакіравалі шашу Магілёў — Бабруйск: пашкодзілі 18 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі, на 12 км зрабілі завалы дарог і аб’язных шляхоў. Разам з іншымі брыгадамі і атрадамі ачысцілі ад нямецкіх войск значную частку Кіраўскага і сумежных з ім раёнаў. Удзельнічалі ў абароне Клічаўскай партызанскай зоны.
Памяць У 1968 годзе ў гонар брыгады каля пасёлка Скачок Кіраўскага раёна быў пастаўлены абеліск.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе