Папскі тэалагічны інстытут шлюбу і сям’і імя Яна Паўла ІІ () — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.

Гісторыя У 1981 годзе Папа Ян Павел II заснаваў Папскі інстытут даследаванняў шлюбу і сям'і як частку намаганняў па развіцці даследаванняў на тэмы шлюбу і сям'і, а таксама каталіцкай тэалогіі аб целе.

У 2017 годзе Папа Францыск замяніў гэтую ўстанову Папскі тэалагічны інстытут шлюбу і сям'і імя Яна Паўла ІІ з новай канстытуцыяй і місіяй. Інстытут таксама быў далучаны да Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі, Папскай акадэміі жыцця і Дыкастэрыі для свецкіх, сям'і і жыцця. Канцлер інстытута арцыбіскуп Вінчэнца Палья таксама разлічваў запрасіць дадатковых выкладчыкаў і экспертаў у святле пашырэння мандата інстытута, у тым ліку некатолікаў.

Інстытут прысуджае ступені доктара, ліцэнцыята і навуковыя дыпломы ў галіне шлюбу і сям'і.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Рым