Данііл Душэўскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца сербскага клуба ОФК з Бялграда і моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Мінск», выступаў за юнацкія каманды клуба, з 2020 года пачаў прыцягвацца да дубля, дзе замацаваўся на наступны год, выступаў таксама ў Юнацкай лізе УЕФА.
У канцы 2021 года стаў з’яўляцца і ў асноўнай камандзе клуба. 31 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з салігорскім «Шахцёрам» (0:3). У далейшым пачаў выхадзіць у стартавым складзе каманды. У 2023 годзе стаў капітанам «Мінска».
У ліпені 2024 года перайшоў у сербскі клуб ОФК.
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2021 года і верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
16 лістапада 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Ірана (3:0).
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2020 дубль Мінск 1 0 2021 Д1 Мінск 3 0 2022 Д1 Мінск 26 2 2023 Д1 Мінск 26 4 2024 (1) Д1 Мінск 11 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК ОФК