Аляксандр Іосіфавіч Скрыга́н ( — — вучоны, хімік, доктар хімічных навук (1966), прафесар (1968).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Труханавічы (зараз у Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1928 годзе скончыў Беларускую акадэмію сельскай і лясной гаспадаркі, у 1931 годзе — Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію. З 1932 года працаваў у Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР, у 1959—1979 гадах — у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі. У 1944—1976 гадах займаў пасаду загадчыка лабараторыі, у 1951—1952 і 1967—1970 гадах — намесніка дырэктара інстытута.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па хіміі драўніны, міжмалекулярных сувязях прыродных палімераў, каталітычнай дэлігніфікацыі раслінных тканак. Мае шэраг аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.
Сярод апублікаваных прац: Процессы превращения древесины и её переработка. / Под ред. А. Д. Алексеева — Мн.: Наука и техника, 1981.
Літаратура
Спасылкі
Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента
Катэгорыя:Хімікі СССР