Ларыса Віктараўна Скры́пава (; нар. , Кызыл) — вучоны ў галіне паразіталогіі, доктар біялагічных навук (1997), прафесар.
Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Кызыл (Рэспубліка Тыва, Расія). Скончыла Кызыльскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1973 годзе. З 1986 года працуе ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце эптдэміялогіі і мікрабіялогіі (сучасны РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі). У 2017—2022 гадах з’яўляецца членам яго савета па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацыйСостав совета по защите докторских и кандидатских диссертаций при Государственном учреждении «Республиканский научно-практический центр эпидемиологии и микробиологии» (Д 03.02.01) .
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па праблемах паразіталогіі і празітычных захворванняў. Мае патэнты на вынаходствы.
Сярод апублікаванага: Роль системы коммунального водоснабжения в распространении лямбиоза. (разам з М. А. Раманенкам і Г. І. Навасільцавым) // Здравоохранение Беларуси. 1993. № 3. Санитарно-паразитологический мониторинг объектов окружающей среды в очагах кишечных паразитарных болезней на территории Республики Беларусь: диссертация … доктора биологических наук: 03.00.19. — Минск, 1997. — 263 с. Профилактика паразитарных болезней в современных условиях: монография / Л. В. Скрипова, Н. А. Романенко. — Минск, 2007. — 248 с.
Літаратура
Спасылкі
База патэнтаў Беларусі
Катэгорыя:Паразітолагі Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ Расіі Катэгорыя:Супрацоўнікі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогі