Беразавік — балота на паўночным захадзе Беларусі, на тэрыторыі Вілейскага раёна Мінскай вобласці і Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці, большай часткай у вадазборы ракі Спягліца, часткова ў вадазборы возера Вішнеўскае.

Нізіннага (62%), верхавога (30%), пераходнага (2%), змешанага (6%) тыпаў. Плошча 7,8 тыс. га, у межах прамысловых адкладаў 5,3 тыс. га. Глыбіня торфу да 5,7 метраў, сярэдняя 1,8 метра, ступень раскладання нізіннага тыпу 31%, верхавога - 25%, зольнасць адпаведна 10,2 і 4,2%. Пярвічныя запасы торфу 18100000 тон. Ёсць адклады сапрапелю магутнасцю да 2,5 метраў.

Сярод балота возера Калодкі. Цэнтральная частка балота занята драбналессем з хвоі і бярозы, кусцікавы ярус з багуну і буякоў, ёсць журавіны. Уздоўж Спягліцы і на ўскрайках балота вярба, разнатраўе, асокі. Літаратура

Катэгорыя:Балоты Беларусі Катэгорыя:Балоты Вілейскага раёна Катэгорыя:Балоты паводле алфавіта Катэгорыя:Балоты Смаргонскага раёна Катэгорыя:Балоты Мінскай вобласці Катэгорыя:Балоты Гродзенскай вобласці