Deep Space 1 («Далёкі Космас-1») — эксперыментальны аўтаматычны касмічны апарат, запушчаны 24 кастрычніка 1998 года ракетай-носьбітам Delta-2, як частка праграмы NASA «Новае Тысячагоддзе». Асноўнай мэтай палёту было выпрабаванне дванаццаці ўзораў найноўшых тэхналогій, здольных значна знізіць кошт і рызыкі касмічных праектаў. Таксама гэта першы апарат у гісторыі даследвання космаса, у якім у якасць маршавага рухавіка быў выкарыстаны іонны рухавік.

Гэтыя ўзоры ўключалі ў сябе:

Іонны рухавік электрастатычнага тыпу (іянізаваны газ разганяецца ў электрастатычным полі, ствараючы рэактыўную цягу).

Autonav — аўтаномная сістэма навігацыі, якая зводзіць да мінімуму неабходнасць карэкціроўкі руху апарата з зямлі, а таксама здольная наводзіць фотаапаратуру зонда.

Remote agent — праграмнае забеспячэнне, здольнае да саматэставання і самааднаўлення пасля збояў.

SDST (Small Deep-Space Transponder) — мініяцюрызаваная сістэма далёкай радыёсувязі.

MICAS (Miniature Integrated Camera And Spectrometer) — малагабарытная, лёгкая відэасістэма, якая аб’ядноўвае лічбавую фотакамеру і спектрометр.

PEPE (Plasma Experiment for Planetary Exploration) — інтэграваны масіў навуковых інструментаў для вывучэння касмічнай плазмы, сонечнага ветру, электрамагнітных палёў і зараджаных часціц.

SCARLET (Solar Concentrator Array of Refractive Linear Element Technologies) — лёгкія і эфектыўныя сонечныя батарэі.

Эксперымент «Beacon Monitor» — апарат пасылаў сігналы толькі аб сваім агульным стане, скарачаючы кошт наземных аперацый.

Апарат «Deep Space 1» паспяхова выканаў асноўную мэту палёту і пачаў выкананне дадатковых задач: збліжэнне з астэроідам Брайль і каметай Барэлі, перадаўшы на зямлю значны аб’ём каштоўных навуковых дадзеных і малюнкаў.

Праграма «Deep Space 1» была прызнана скончанай 18 снежня 2001 года.

Спасылкі

Крыніцы

Катэгорыя:Касмічная тэхніка