Абарона Сумаў — баявыя сутыкненні паміж Узброенымі Сіламі Украіны і Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі за кантроль над абласным горадам на поўначы Украіны — Сумамі.
Храналогія
24 лютага каля 06:00 (UTC+3) узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі перайшлі дзяржаўную мяжу з Украінай і накіраваліся ў бок абласнога цэнтра. Каля 15:00 некаторыя падраздзяленні змаглі ўвайсці ў горад, хоць і не здолелі захапіць адміністрацыйныя цэнтры, паведамлялася пра рабаванні крам і марадзёрства, якія здзяйсняюцца войскамі РФ.
25 лютага галава Сумскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Дзмітрый Жывіцкі паведаміў, што ўзброеныя фарміаванні тэрытарыяльнай абароны трымаюць кантроль над горадам.
У сакавіку горад трымаў асадуunian.net. Першую калону бежанцаў (каля 2100 чалавек, сярод якіх 600 студэнтаў з Індыі і некалькі грамадзян Турцыі) з Сумаў сустрэлі 8 сакавіка ў Палтаве. Аднак эвакуацыя была сарвана праз абстрэл танкамі Узброеных Сіл РФ.
26 сакавіка працягваліся баі ў Сумскім раёнеunian.net, паступова расійскія падраздзяленні адцягваліся да дзяржаўнай мяжы. 4 красавіка галава адміністрацыі паведаміў, што ў Сумскай вобласці ўжо няма захопленых расіянамі населеных пунктаўukrinform.ua.
Катэгорыя:Канфлікты 2022 года Катэгорыя:Люты 2022 года Катэгорыя:Сакавік 2022 года Катэгорыя:Бітвы Украіны Катэгорыя:Бітвы Расіі Катэгорыя:Расійска-ўкраінская вайна Катэгорыя:Сумы