Джавані Батыста Пергалезі, таксама Пергалезэ (іт. Giovanni Battista Pergolesi; ,  — , ) — італьянскі кампазітар, скрыпач і арганіст. Прадстаўнік Неапалітанскай опернай школы, адзін з самых ранніх і найважнейшых кампазітараў оперы-буфа (камічнай оперы).

Самай удалай яго операй з’яўляецца напісаная ў 1733 годзе «Служанка-пані», якая хутка заваявала папулярнасць на оперных падмостках. Калі ў 1752 годзе яна была прадстаўлена ў Парыжы, то выклікала разлютаваныя спрэчкі паміж прыхільнікамі традыцыйнай французскай оперы, прызнанымі карыфеямі якой былі Рамо і Люлі, і прыхільнікамі новай італьянскай камічнай оперы.

Пергалезі стварыў шэраг буйных інструментальных работ, уключаючы скрыпічную санату і скрыпічны канцэрт. Пергалезі памёр ад туберкулёзу ва ўзросце 26 гадоў.

Намаляваны на італьянскай паштовай марцы 1986 года.

Літаратура