Міхаіл Міхайлавіч Падаляк (нар. ) — украінскі журналіст і паліттэхнолаг. Займае трэцяе месца сярод самых уплывовых украінцаў паводле версіі часопіса «Фокус».
Біяграфія Дзяцінства правёў у Львове і Новавалынску. У 1989 годзе паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут. У 1990-х гадах не стаў пераходзіць у беларускае грамадзянства, а пакінуў сабе ўкраінскае.
Па медычнай спецыяльнасці ніколі не працаваў, аддаў перавагу кар’еры журналіста ў беларускіх выданнях таго часу: «FM-бульвар», «Время», «Народная Воля», «Белорусская деловая газета», «Наша Свабода».
Летам 2004 года КДБ Беларусі прызнаў Міхаіла Падаляка пагрозай нацыянальнай бяспецы і дэпартаваў яго на радзіму, забараніўшы на пяць гадоў наведваць краінуМихаил ПодолякМихаил Подоляк: генерал информационной войны или же простой пиарщик?.
Пасля дэпартацыі з Беларусі працягнуў працаваць журналістам ва Украіне: у 2005 годзе ён становіцца галоўным рэдактарам «Украінскай газеты», як пазаштатны журналіст, пачаў працаваць з інфармацыйным інтэрнэт-выданнем «Обозреватель» з 2006 года.
На пачатку красавіка 2020 года Падаляк стаў радцам кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны і «антыкрызісным менеджарам» ОПУ. Сваё рашэнне далучыцца да Офіса прэзідэнта Зяленскага ён патлумачыў жаданнем будаваць «эфектыўную, кампактную, але жорсткаю дзяржаву»А вы пазналі? .
Крыніцы
Спасылкі
Михаил Подоляк — от критика властей до обличителя Милинкевича // Салідарнасць — gazetaby.com, 05.03.2022
Катэгорыя:Журналісты Украіны Катэгорыя:Журналісты XXI стагоддзя