«Соль зямлі» (, ) — дакументальны фільм 2014 года рэжысёра Віма Вендэрса. Сумесная вытворчасць Францыі, Бразіліі, Італіі.
Фільм быў прадстаўлены ў пазаконкурснай праграме ігравога кіно 22-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Сюжэт Цягам апошніх сарака гадоў фатограф Себасцьян Салгаду падарожнічаў праз кантыненты па слядах чалавецтва, якое бесперапынна змяняецца. Ён быў сведкам важных падзей сучаснай гісторыі: міжнародных канфліктаў, голаду, масавай міграцыі. Зараз Салгаду пачынае даследаваць тэрыторыі, некранутыя цывілізацыяй, дзе захаваліся цуды флоры і фаўны і грандыёзныя ландшафты. Сакрэты жыцця і творчасці Себасцьяна Салгаду для нас адкрываюць яго сын Жуліяну, які падарожнічаў разам з бацькам, і Вім Вендэрс, таксама фатограф.
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 13 кінаўзнагародамі і яшчэ 15 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Францыі 2014 года Катэгорыя:Фільмы Бразіліі 2014 года Катэгорыя:Фільмы Італіі 2014 года Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Францыі Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Бразіліі Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Італіі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Францыі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Бразіліі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Італіі Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на партугальскай мове Катэгорыя:Фільмы Віма Вендэрса Катэгорыя:Дакументальныя фільмы 2014 года