Мако́нь — рака ў Смалявіцкім і Чэрвеньскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уша (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 17 км. Плошча вадазбору 71 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км. Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Кляннік Смалявіцкага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне вёскі Раваніцкая Слабада Чэрвеньскага раёна. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча каналізаванае на працягу 5 км (выток — 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Забалоцце Смалявіцкага раёна).

Літаратура

Ліст карты N-35-81. Выданне 1981 г. Ліст карты N-35-82. Выданне 1982 г.

Катэгорыя:Рэкі Смалявіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Чэрвеньскага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны