Рэчытаты́ў ( ад — дэкламаваць) — тып вакальнай, радзей інструментальнай мелодыкі, якая ўвасабляе інтанацыі, рытміку і агульную структуру натуральнай гаворкі, захоўваючы фіксаваны музычны строй; таксама назва раздзела ў оперы ў XVII — XIX стагоддзях, які папярэднічаў арыі (А. Скарлаці, І. С. Бах, В. А. Моцарт, Дж. Вердзі і інш.). Рэчытатывы адрозніваюцца паводле моўнага прататыпу.

У фальклоры розных народаў гэта абрадавыя песні, плачы-галашэнні і інш.

У старажытнай культавай музыцы была пашырана . Аднаўленне яе асаблівасцей сустракаецца і ў оперы («Аіда» Дж. Вердзі).

Кампазітарамі (А. Скарлаці і інш.) распрацаваны два тыпы рэчытатыву: secco («сухі», перадаваў інтанацыі бытавой мовы), accompagnato («акампаніраваны», арыентаваўся на эмацыянальную аратарскую ці тэатральную мову).

Рэчытатыў у інструментальнай музыцы паявіўся пад уплывам оперы (, Дж. Тарэлі, І. Кунаў і інш.). Пазней семантычныя магчымасці інструментальнага рэчытатыву ўзбагачаліся за кошт пераўтварэння ім новых інтанацыйных прататыпаў — культавай псалмодыі, фальклорнага рэчытатыву, кантраснай і медытатыўнай унутранай мовы.

У XIX стагоддзі індывідуалізацыя кампазітарскіх стыляў адбілася і на оперным рэчытатыве (А. Барадзін, Р. Вагнер, Дж. Вердзі, М. Глінка, А. Даргамыжскі, М. Мусаргскі, П. Чайкоўскі і інш.). М. Рымскі-Корсакаў выкарыстоўваў таксама «сказавы» і «былінны» тыпы рэчытатыву.

У XX стагоддзі з’явіліся асаблівыя формы рэчытатыву (, , А. Шонберг і інш.): «музычнае чытанне» (Sprechstimme) і «гаворкападобныя спевы» (Sprechgesang).

У беларускай музыцы рэчытатыў прадстаўлены ў сольных і ансамблевых нумарах першых беларускіх опер (быў невыразны, часам пераважаў дэкламацыйны пачатак). Багатыя магчымасці рэчытатыву ў операх А. Багатырова, С. Картэса, Ю. Семянякі, Дз. Смольскага, А. Туранкова, Я. Цікоцкага, дзе ён гнутка адлюстроўвае эмацыянальны стан герояў, адценні розных сітуацый у працэсе развіцця дзеяння.

У беларускіх операх XX стагоддзя рэчытатыў нярэдка напісаны ў стылі рускай класікі XIX стагоддзя з захаваннем традыцыйных форм: рэчытатыўныя сцэны, аб’яднанне рэчытатыву з наступнай арыяй ці арыёза («Кветка шчасця» А. Туранкова, паст. 1937; «У пушчах Палесся» А. Багатырова, паст. 1939). Выкарыстоўваецца і сучасны паводле стылю і форм рэчытатыў («Джардана Бруна» С. Картэса, паст. 1977).

Магчымасці інструментальнага рэчытатыву шырока выкарыстаны ў беларускай сімфанічнай музыцы.

Літаратура

Катэгорыя:Хіп-хоп