Інгрыд Рагнвальдсдотэр (, ст.-сканд. Ingiríðr Rögnvaldsdóttir) — шведская прынцэса з дынастыі Стынкіляў, унучка караля Швецыі Інгэ Старэйшага, жонка караля Нарвегіі Харальда IV Гілі, маці караля Швецыі Магнуса Хенрыксена і караля Нарвегіі Інгэ Гарбуна.
Біяграфія Інгрыд была дачкой Рагнвальда, адзінага сына шведскага караля Інгэ старэйшага, памерлага, верагодна, яшчэ пры жыцці бацькіІснуе альтэрнатыўная версія, якая атаесамляе Рагвальда Інгесана з каралём Рагнвальдам Дурным..
Цётка Інгрыд, Маргарэт Фрэдкула, арганізавала яе вяселле з пляменнікам свайго мужа, дацкага караля Нільса, Хенрыкам Скадэлорам. Нягледзячы на нараджэнне некалькіх сыноў шлюб апынуўся нешчаслівым. Інгрыд спрабавала збегчы ад мужа разам з палюбоўнікам, але была злоўленая. У датычнасці да ўцёкаў Хенрык абвінаваціў свайго кузена Кнуда Лаварда, сына караля Эрыка I. У 1131 годзе Хенрык Скаделор стаў саўдзельнікам забойства Кнуда Лаварда. Гэта злачынства прывяло да паўстання супраць караля Нільса, якое ўзначаліў адзінакроўны брат Кнуда Эрык Памятлівы. У чэрвені 1134 года адбылася вырашальная бітва, у якім Эрык Памятлівы разбіў войскі Магнуса Моцнага, сына караля Нільса. Магнус і Хенрык Скадэлор загінулі.
Аўдавелую Інгрыд узяў у жонкі саюзнік Эрыка Памятлівага нарвежскі кароль Харальд Гілі. У 1135 годзе ў іх нарадзіўся сын Інгэ. Адначасова Харальд Гілі сужыўся з жанчынай, якую звалі Тора Гутармсдоцір. У снежні 1136 года кароль, які начаваў у Торы, быў забіты сваім супернікам у барацьбе за ўладу Сігурдам Слембе. Новымі каралямі былі абвешчаныя немаўля Інгэ, сын Інгрыд, і яго трохгадовы брат Сігурд, сын Торы.
Трэцім мужам Інгрыд стаў Арнэ Іварсан са Стадрэйма, названы ў сазе «айчымам конунга» Інгэ. Акрамя таго ў Інгрыд быў пазашлюбны сын ад нейкага Івара Прута. У якасці маці караля Інгэ Інгрыд прымала актыўны ўдзел у яго барацьбе за ўладу са шматлікімі супернікамі. Пасля старэйшы сын Інгрыд ад Хенрыка Скаделора, Магнус, на кароткі час здолеў стаць каралём Швецыі. Аднак у лютым 1161 года Інгэ і Магнус, адзін у Нарвегіі, а іншы ў Швецыі, былі забітыя. Пра далейшы лёс Інгрыд нічога не вядома.
Шлюбы і дзеці
Хенрык Скадэлор (пам. 1134), унук дацкага караля Свена II. Дзеці: Магнус (пам. 1161), кароль Швецыі (1160—1161) Рагнвальд (пам. 1161) Кнуд (пам. 1162) Бурыс (пам. 1167), ярл ў Ютландыі Ёхан (пам. 1161) Харальд IV Гілі (пам. 1136), кароль Нарвегіі (1130—1136). Сын: Інгэ Гарбун (1135—1161), кароль Нарвегіі (1136—1161) Арнэ Іварсан са Стадрэйма. Дзеці: Інгэ Нікалас (пам. 1225), біскуп Осла Філіп Маргарыта, маці Піліпа Сімансона
Ад сувязі з Іварам Прутам — сын Орм Іварсон.
Продкі
Заўвагі
Спасылкі
Снорэ Стурлусан. «Кола Зямное» Сага пра Магнуса Сляпога і Харальда Гілі Снорэ Стурлусан. «Кола Зямное» Сага пра сыноў Харальда Гілі NORSK BIOGRAFISK LEKSIKON. Ingerid Ragnvaldsdatter
Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XII стагоддзя Катэгорыя:Прынцэсы Швецыі Катэгорыя:Дынастыя Стэнкіляў