Абра́м Саламонавіч (Шлёмавіч) Ве́кслер (22 студзеня 1905, Горкі, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — 12 ліпеня 1974, Ленінград, РСФСР, СССР) — савецкі мастак. Працаваў мастаком-пастаноўшчыкам у кіно.

Біяграфія Сын сталяра-чырванадрэўшчыка. Абрам Векслер з’яўляецца малодшым братам мастака Міхаіла Векслера (1898—1974).

У 1917 і 1921-22 гадах працаваў у Мастацка-дэкаратыўных майстэрнях Віцебска (чаляднік, маляр-дэкаратар). Служыў добраахвотнікам у Чырвонай Арміі ў Туркестане.

У 1921—1922 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацка-практычным інстытуце ў Юдаля Пэна, затым — у Казіміра Малевіча і Веры Ермалаевай. Сябра УНОВИСа. Захавалася адна з яго вучэбных прац — супрэматычная пастановачная кампазіцыя («Статычная канструкцыя № 6. Супрэматызм», Вяцкі мастацкі музей). У 1922 годзе разам з іншымі вучнямі Віцебскай школы пераязджае ў Пецярбург. На працягу года жыве ў Ермалаевай, удзельнічае ў творчых вечарынах, дзе бывалі Міхаіл, Павел Філонаў і іншыя мастакі.

У 1922—1925 гадах праходзіў навучанне ў петраградскім (затым — ленінградскім) ВМАТЭМАЙСе, спачатку на агульным курсе, потым на паліграфічным факультэце. У якасці практыканта працаваў у Гінхуку (1924). У маі 1924 года перавёўся ў Дэкаратыўны інстытут, дзе спачатку быў практыкантам, потым чаляднікам-жывапісцам. У 1926 годзе апынуўся ў Гомелі, падпрацоўваў рабочым-рэтушэрам, мастаком у тэатры. Вярнуўся ў Ленінград, служыў у Чырвонай Арміі ў палку сувязі (1927-29).

З 1927 па 1966 год працаваў на ленінградскай кінафабрыцы «Саўкіно» (у розныя гады — «Саюз-кіно», «Росфільм», «Ленфільм») памочнікам, мастаком-дэкаратарам, мастаком.

У 1951 годзе атрымаў прыз Канскага кінфестывалю за найлепшыя дэкарацыі да фільма «Мусаргскі».

Сын — кінааператар Юрый Абрамамавіч Векслер. Дачка — тэатральны грымёр Ліяна Абрамаўна Рапапорт.

Фільмаграфія  — Чалавек за бортам  — Таварны № 717  — Салдацкі сын  — На Месяц з перасадкай  — Федзька  — Вялікі грамадзянін  — Чацвёрты перыскоп  — Антон Іванавіч злуецца  — У імя Радзімы  — Марскі батальён  — Новы дом  — Акадэмік Іван Паўлаў  — Мусаргскі  — Рымскі-Корсакаў  — Алека (сум. з В. Воліным)  — Утаймавальніца тыграў  — Таленты і прыхільнікі  — Мядовы месяц  — Містар Ікс (сум. з Я. Енеем)  — Начны госць  — Не май 100 рублёў…  — Балетныя мініяцюры  — Паднятая цаліна (3-я серыя)  — Дзікі сабака дынга  — Каін XVIII («Два сябра»)  — Вернутая музыка

Катэгорыя:Мастакі-супрэматысты Катэгорыя:Мастакі рускага авангарда Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі Катэгорыя:Вучні Юдаля Пэна