Ваенная гісторыя Беларусі — частка гісторыі Беларусі, прысвечаная ваеннай справе і войнам (гл.таксама Спіс войн Беларусі).
Гісторыя ўзброеных канфліктаў і развіцця ваеннага будаўніцтва краіны звязана са Старажытнарускай дзяржавай, Полацкім і Тураўскім княствамі, Вялікім Княствам Літоўскім, Рэччу Паспалітай, Расійскай імперыяй, Узброенымі сіламі БНР і Беларускай ваеннай акругай (БВА).
У дэмаграфічным плане самымі разбуральнымі войнамі для беларускіх зямель сталі Вялікая Айчынная (2 219 316 прамых страт; з улікам ускосных — ад 2,5 да 3 млнПоследствия Великой Отечественной войны для Беларуси // Архивы Беларуси; 23—32 % насельніцтва) і руска-польская 1654—1667 гадоў (1,5 млн; 53 % насельніцтва).
Развіццё арміі Развіццё ваеннай справы ва ўсходніх славян звязана з гісторыяй фарміравання племянных княжанняў, якое праходзіла адначасова з фарміраваннем Старажытнарускай дзяржавы. Плямёны стаялі перад неабходнасцю змагацца з ваяўнічымі суседзямі і пераадоленнем унутраных канфліктаў. У сувязі з гэтым яны пачынаюць аб’ядноўвацца вакол князёў (ваенных лідараў). Іх апорнай сілай выступала дружына. Гэта падраздзяленне дзялілася па ўзроўні дасведчанасці і прафесіяналізму на малодшую і старэйшую. Асновай дружыны была першая. У другой служылі найбольш знатныя воіны, блізкія дарадцы князя. Старэйшыя дружыннікі нярэдка атрымлівалі ад яго права збіраць даніну ў некаторых абласцях на сваю карысць і мелі свае ўласныя атрады. Князь разам з дружыннікамі жылі ў дзядзінцы — умацаванай частцы горадаБСЭ, статья «Дружина (отряд воинов)».
Войска Вялікага Княства Літоўскага на ранніх этапах па прынцыпах фарміравання было падобна да арміі княжацкіх часоў, паколькі складалася з дружын і апалчэння. Аднак паступова адбываліся пераўтварэнні. Асноўная роля стала адводзіцца конніцы, а не пяхоце. Сфармавалася таксама дваранскае войска (паспалітае рушэнне), якое складалася з шляхты і аднаго альбо некалькіх коннікаў і пяхотнікаў ад кожнага феадала. Пасля рэформы 1786 года армія княства складалася з гвардыі, інжынернага корпуса, артылерыйскага корпуса, франтавой гвардыі і пяхотна-кавалерыйскага корпуса. У пяхотна-кавалерыйскі корпус ўваходзілі 2 дывізіі змешанага тыпу, якія фармаваліся па тэрытарыяльным прынцыпе ў асобных ваенных акругах. Корпус пяхоты і кавалерыі складаўся з чатырох дывізій. Армія фарміравалася з добраахвотнікаў і прыгонных сялян шляхам рэкрутаванняВасиленко Н. П. Литовско-русское государство // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп. т.). — СПб., 1890—1907. — Т. XVIIa. — С. 818—827..
Напярэдадні вайны 1812 года ў Беларусі размяшчаліся 1-я і 2-я заходнія арміі (гл. Руская армія 1812 года). Да пачатку валадарання Мікалая I у краі размясцілася 1-я армія, на базе якой у 1862 годзе ўтворана Віленская ваенная акруга. Часцяком камандуючы войскамі адначасова займаў пасаду Віленскага, Ковенскага і Гродзенскага генерал-губернатара. Сярод беларускіх гарадоў ключавым умацпунктам акругі з’яўляўся горад Гродна. Тут жа грунтаваўся 2-і армейскі корпус, у той час як у Мінску быў раскватараваны 4-ы. У 1914 годзе і да канца Першай сусветнай на беларускіх землях дзейнічала Мінская ваенная акруга«Краснознамённый Белорусский военный округ», 2-е изд., Минск, 1983.Валерий Федорович Блохин, «Военная цензура Минского военного округа и начало Первой мировой войны», Новый исторический вестник, 2019 год..
На фоне рэвалюцыйных падзей 1917 года пачалося стварэнне першых беларускіх нацыянальных падраздзяленняў. Адным з такіх была Беларуская пяхотная дывізія, якая ўзнікла ў студзені 1918 годзе ў складзе 4-га корпуса. За фармаванне і арганізацыю адказвала Цэнтральная беларуская вайсковая рада, пазней падпарадкаваная Радзе БНР. Аднак стварыць дзеяздольную армію не ўдалося, чаму перашкаджалі і бальшавіцкі рэжым, і нямецкая акупацыя. Сітуацыя ўскладнялася недастатковай падтрымкай насельніцтва, а з-за малалікасці беларускай інтэлігенцыі не хапала афіцэрскіх кадраў. Акрамя таго, большая частка мужчынскага насельніцтва была мабілізавана і раскідана па франтах за межамі БеларусіШыбека 3ахар. V. Перыяд імперскага крызісу і станаўленне беларускай дзяржаўнасці. 1914—1920 // Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002). — Мн.: Энцыклапедыкс, 2003. — С. 184 и 290. — 490 с. — 2500 экз. — ISBN 985-6599-43-1.. Усё ж асобныя часці былі сфарміраваны і ажыццяўлялі паспяховую барацьбу — 1-я беларуская брыгада, Беларускі конны полк, Беларускі Віцебскі полк, 1-ы Смаленскі Беларускі полк, Асобны атрад Булак-Булаховіча, 1-ы беларускі полк, Слуцкая брыгада/полк стральцоў. У асноўным жа войскі БНР прадстаўлялі партызанскія фарміраванні.
Адначасова з імі ствараліся часці Чырвонай Арміі. Сучасныя Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь сваю афіцыйную гісторыю вядуць менавіта ад РСЧА. Базай для фарміравання арміі бальшавікоў паслужылі войскі Заходняга фронту, якія размяшчаліся ў тым ліку ў Беларусі. У лістападзе 1918 года была сфарміравана Мінская ваенная акруга (неўзабаве перайменаваная ў Заходнюю) — папярэднік Беларускай ваеннай акругі. Тут жа, пасля аб’яднання Беларускай і Літоўскай савецкіх рэспублік, ствараецца 16-я армія, яна ж Беларуска-Літоўская. Пасля грамадзянскай вайны акруга была пераведзена на тэрытарыяльна-кадравы прынцып камплектавання. Будучы памежнай, яна фармавалася пераважна з кадравых злучэнняў. Усе часці знаходзіліся ў стане пастаяннай баявой гатоўнасці. Такое становішча зрабіла акругу галоўнай базай для ваенных напрацовак.
У пасляваенны час Беларусь захавала сваё асаблівае становішча. Беларуская ваенная акруга ўваходзіла ў лік самых магутных ва Узброеных Сілах СССР. Тут адпрацоўваліся найноўшыя формы і спосабы кіраўніцтва бою, актыўна ўдасканальваліся вайсковая арганізацыя і падрыхтоўка байцоў. Акруга адной з першых забяспечвалася новым узбраеннем.
18 сакавіка 1992 года Вярхоўны Савет Беларусі даручыў Савету Міністраў пачаць фарміраванне нацыянальных узброеных сіл. 6 мая БВА скасавана. На яе базе ўзнікае армія незалежнай Беларусі.
Старажытная Русь і рускія княствы
Паводле заходняй гістарыяграфіі, на Русі кіравалі дзве скандынаўскія дынастыі — Рурыкавічы і РагвалодавічыStender-Petersen А. Varangica. Aarhus, 1953. Р. 130—131.Duczko W. Viking Rus: Studies on the Presence of Scandinavians in Eastem Europe. Leiden, 2004. Р. 126—127.. Першыя грунтаваліся ў Ноўгарадзе і Кіеве, а другія княжылі ў сучасным беларускім горадзе Полацку. Абедзве дынастыі канкуравалі паміж сабой і вялі ўзброеную барацьбу. Сярод ваенных кампаній іх канфлікту вылучаюць: 872 год: паход Аскольда на палачан. 977 год: паход Уладзіміра Святаславіча на Полацк. 1021 год: напад Брачыслава на Ноўгарад, паражэнне Брачыслава на Судоме. 1065 год: напад Усяслава на Пскоў. 1066 год: напад Усяслава на Ноўгарад, захоп і спусташэнне Ноўгарада. 1067 год: Бітва на Нямізе. 1069 год: напад Усяслава на Ноўгарад. 1071 год: паражэнне Усяслава пад Галацічаскам. 1077 год, вясна: паход Усяслава на Ноўгарад. 1077 год, лета: паход Усевалада на Полацк. 1077/78, зіма: паход Святаполка Ізяславіча, Уладзіміра Манамаха і полаўцаў на Полацк. паміж 1078 і 1084 гадамі: паход Усяслава на Смаленск, паходы Уладзіміра Манамаха да Лукомля і Лагойска і на Друцк. паміж 1084 і 1086 гадамі: паход Уладзіміра Манамаха з полаўцамі на Мінск. 1104 год: паходы Уладзіміра Манамаха на Глеба Усяславіча Мінскага. 1116 год: паход Глеба Усяславіча Мінскага на Слуцк. 1117 год: паход Уладзіміра Манамаха на Глеба Усяславіча Мінскага. 1127 год: Полацкі паход Мсціслава Вялікага. У канцы XII—пачатку XIII стагоддзяў на фоне феадальнай раздробненасці беларускія землі сталі аб’ектам агрэсіі крыжакоў. У гэты перыяд нямецкія рыцары з Ордэна мечаносцаў пачынаюць заваяванне Прыбалтыкі. Мясцовыя плямёны прасілі дапамогі ў Полацка. У той час улада полацкага князя распаўсюджвалася на ніжнюю плынь Заходняй Дзвіны, і прыбалтыйскія плямёны ліваў і латгалаў плацілі яму даніну. Тут меліся і дзве крэпасці — Герцыке і Кукейнос, якія належалі Полацку. З’яўленне нямецкіх крыжакоў у рэгіёне стала пагражаць стратай гэтых зямель. Таму летам 1203 года дружыны князя Уладзіміра аблажылі нямецкія крэпасці Ікскюль і Гольм. У тым жа годзе князь Герцыке Усевалад здзейсніў паход на Рыгу. Але гэтыя паходы не прынеслі Полацку поспеху. Не быў паспяховы паход Уладзіміра разам з лівамі супраць крыжакоў і ў 1206 годзе, калі на 11 дзён палачане беспаспяхова аблажылі Гольм і вымушаныя былі адступіць.
У 1208 годзе крыжакі захапілі Кукейнос, а ў 1209 годзе спалілі Герцыке. У наступным годзе паміж рыжскім біскупам Альбертам і князем Уладзімірам быў заключаны дагавор, па якім Полацк захоўваў сваё права атрымання даніны з ліваў. Але плаціць яе абавязаўся біскуп. Праз два гады пачаліся новыя перамовы. Уладзімір запатрабаваў ад крыжакоў адмовіцца ад хрышчэння ліваў, пагражаючы спаліць усе іх замкі. Але дамагчыся свайго ён не змог. Да таго ж на Полацкую зямлю пачалі здзяйсняць набегі літоўцы, што значна аслабіла ваенныя сілы палачан. Перамовы скончыліся тым, што Уладзімір вымушаны быў адмовіцца ад Ніжняга Падзвіння, дамогшыся толькі свабоднага гандлю па Заходняй Дзвіне. Але барацьба палачан супраць крыжакоў пасля гэтага не спынілася. У 1214 годзе немцы, парушыўшы дагавор, зноў напалі на Герцыке, але былі разбіты літоўцамі, прызванымі Полацкам. Горад з часткай княства некаторы час яшчэ належаў Полацку. У 1216 годзе палачане сумесна з эстамі і літоўцамі рыхтавалі новы паход супраць крыжакоў. Але напярэдадні яго полацкі князь Уладзімір раптоўна памёр. Ёсць здагадка, што ён быў атручаны нямецкімі лазутчыкамі.
Акрамя крыжакоў, з’явілася пагроза і з боку мангола-татараў. У 1240—1242 гадах войскі Батыя на чале з Гуюнкам і Кейданам прайшлі праз паўднёвую частку тэрыторыі Беларусі, разрабаваўшы Мазыр, Тураў, Пінск, Брэст. У сярэдзіне і другой палове ХІІІ стагоддзя яны яшчэ не раз ажыццяўлялі паходы на беларускія і літоўскія землі. Уварванні паўтарыліся ў 1275, 1277, 1287, 1315, 1325, 1338 гадах.
Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая
сяр. XIII—кан. XV
У XIII стагоддзі на тэрыторыі сучаснай Гродзенскай вобласці сфарміравалася Вялікае Княства Літоўскае. Ужо ў першыя дзесяцігоддзі свайго існавання яно сутыкнулася з неабходнасцю адстойвання дзяржаўнага суверэнітэту ў барацьбе з крыжакамі, Галіцка-Валынскім княствам, татарамі, Польскім каралеўствамКРАТКИЕ МАТЕРИАЛЫ ПО ВОЕННОЙ ИСТОРИИ БЕЛАРУСИ.
Першым праціўнікам ВКЛ сталі галіцка-валынскія князі, якія яшчэ пры першым князі Міндоўгу ўтварылі супраць дзяржавы ваенную кааліцыю, каб вярнуць Новагародчыну. Вайна скончылася перамогай маладой краіны і канчатковым далучэннем Новагародскай зямлі да Літвы. Пры князі Трайдзене галіцка-валынскія войскі здзейснілі набегі на Новагародак. У гэтыя ж гады ВКЛ вядзе барацьбу з татарамі і рускімі князямі, душыць паўстанні нальшанскіх феадалаў. Пры князі Віцене крыжакі з Тэўтонскага ордэна неаднаразова нападалі на Гродзенскія землі. У ходзе абароны тэрыторыі ад нямецкіх рыцараў асабліва вызначыўся Давыд Гарадзенскі. Пазней, у 1311 і 1315 гадах, Вялікае Княства Літоўскае само здзейсніла напады на землі крыжакоў у Прусіі. Мелі месца і ўнутраныя канфлікты: пры Віцене адбываецца паўстанне жамойцкіх феадалаў. У перыяд кіравання Гедзіміна працягваецца барацьба з крыжакамі і татара-манголамі.
У барацьбе з нямецкімі набегамі асноўны цяжар несла насельніцтва Беларусі. У 1348 годзе літоўскае войска атрымала перамогу над тэўтонамі каля ракі Стрэва