Інгігерд Харальдсдоцір (нарв. Ingegjerd Haraldsdatter, дацк. Ingegerd Haraldsdatter, шв. Ingegerd Haraldsdotter; —) — нарвежская прынцэса, каралева Даніі ў 1086—1095 гадах, каралева Швецыі ў 1105—1118 гадах.

Біяграфія Інгігерд была дачкой караля Нарвегіі Харальда III Суровага і Лізаветы Яраслаўны. Верагодна, атрымала сваё імя ў гонар бабулі па матчынай лініі Інгігерды, дачкі шведскага караля Олафа Шатконунга і жонкі кіеўскага князя Яраслава Мудрага.

Вядома, што яна разам з маці і сястрой Марыяй суправаджала бацьку ў яго паходзе ў Англію ў 1066 годзе. Жанчыны засталіся чакаць завяршэння паходу на Аркнейскіх астравах. Там, 25 верасня 1066, раптоўна памерла яе сястра Марыя — як пазней высветлілася, роўна ў той жа час, калі загінуў іх бацька Харальд Суровы.

Прыкладна ў 1067 годзе Інгігерд выдалі замуж за дацкага прынца Олафа, у знак ўстанаўлення міру паміж Нарвегіяй і Даніяй. У 1086 годзе Олаф быў абраны каралём, Інгігерд стала каралевай Даніі. У іх была дачка Ульфхільд.

Калі яе муж у 1095 годзе прынёс сябе ў ахвяру, каб загладзіць грахі Даніі, Інгігерд адправілася ў Швецыю і там выйшла замуж за прынца Філіпа, які ў 1105 годзе стаў каралём.

Продкі

Літаратура Lars O. Lagerqvist. Sverige och dess regenter under 1.000 år. Albert Bonniers Förlag AB. 1982

Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XII стагоддзя Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XI стагоддзя Катэгорыя:Хорфагеры