Шарлота Норберг (; ,  — ) — шведская балерына і балетны педагог. Адна з вядучых шведскіх балерын Каралеўскага шведскага балета ў сярэдзіне XIX стагоддзя.

Біяграфія Шарлота Норберг нарадзілася ў Стакгольме ў 1824 годзе.

У 1833 годзе ва ўзросце дзевяці гадоў яе прынялі ў Каралеўскі балет у Каралеўскай оперы вучаніцай да Сафі Дагін. Ужо ў наступным годзе Шарлота дэбютавала як сольная танцоўшчыца.

У 1842 годзе Норберг выступіла ў балеце-пантаміме «Max och Emma», пастаўленым Сафі Дагін, і ў «» . У 1846—1847 гадах была ў Капенгагене ў , дзе брала ўрокі танца ў дацкага харэографа Аўгуста Бурнанвіля.

Вярнуўшыся ў Стакгольм у 1847 годзе, была пастаўлена прыма-балерынай і заставалася ёй на працягу ўсёй сваёй кар’еры. У 1840-1850-х гадах Шарлота Норберг уваходзіла ў лік зорак Каралеўскага шведскага балета,Ahnfelt, Arvid, Europas konstnärer, Norrköping 1887, M. W. Wallberg & Comp. Boktryckeri. яе лічылі бліскучай прадстаўніцай школай Бурнанвіля, і сам А. Бурнанвіль, быўшы запрошаным выступаць у Стакгольме, часта запрашаў любімую вучаніцу нараўне з Юханнай Сундберг.Klas Åke Heed: Ny svensk teaterhistoria. Teater före 1800, Gidlunds förlag (2007) Шарлота сама выкладала танец вучням у стылі Бурнанвіля, адной з яе вучаніц была Сесілія Фламанд.

У 1853 годзе Шарлота выйшла замуж за Густава Фрэдрыка Цёрнера, служачага Каралеўскай оперы.Dagens Nyheter 26 november 1898 sid.2 У гэтым шлюбе ў іх нарадзіўся сын Карл Эрык Цёрнер, які пасля стаў мастаком.

Апошні выступ Шарлоты на сцэне адбыўся 30 лістапада 1859 года на пастаноўцы Аўгуста Бурнанвіля «Вечарынка ў Альбана» (Pesten i Albano).

Шарлота Цёрнер памерла ў Стакгольме ў 1892 годзе.

Літаратура Klas Åke Heed: Ny svensk teaterhistoria. Teater före 1800, Gidlunds förlag (2007) Ahnfelt, Arvid, Europas konstnärer, Norrköping 1887, M. W. Wallberg & Comp. Boktryckeri.

Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Швецыі Катэгорыя:Артысты балета XIX стагоддзя Катэгорыя:Балетныя педагогі паводле алфавіта Катэгорыя:Балетныя педагогі Швецыі Катэгорыя:Балетныя педагогі XIX стагоддзя