Ян Друцкі-Сакалінскі (? — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія З княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх герба «Друцк». Сын Андрыяша Друцкага-Сакалінскага.

Дваранін і сакратар вялікага князя літоўскага, пісар вялікі літоўскі з 1608 года, рэферэндар вялікі літоўскі ў 1630 годзе. Вызначыўся падчас удзелу у Вялікім пасольстве ў Маскву 1608—1609 гадоў, потым у паходзе ў Расію 1611—1613 гадоў падчас вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618 гадоў. У 1613 годзе атрымаў староствы Даўгоўскае і Пералайскае, пазней Мсціслаўскае, Радамскае і Старадубскае.

У канцы жыцця набыў у стрыечнага пляменніка Стафана Караля маёнтак Камень-Астроўна, які пазней прададзены яго дачкой Элеанорай (жонкай М. А. Хлявіцкага) іншаму родзічу — Крыштофу Міхаілу Друцкаму-Сакалінскаму (нашчадку Міхаіла Васілевіча). У 1631 годзе Элеанора разам з мужам прадалі Льву Сапегу Сянно і Бешанковічы.

Літаратура

Катэгорыя:Старосты даўгоўскія Катэгорыя:Старосты пералайскія