Васіль Барысавіч Смычо́к (нар. ) — вучоны ў галіне неўрапаталогіі, доктар медыцынскіх навук (1999), прафесар (2000).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Славута (Хмяльніцкая вобласць Украіны). У 1974 годзе скончыў сярэднюю школу, у 1980 годзе — лячэбны факультэт Чарнавіцкага медыцынскага інстытута. У 1980—1983 гадах працаваў неўрапатолагам урачэбнай амбулаторыі ў гарадскім пасёлку Нэцішын Славуцкага раёна Хмяльніцкай вобласці. З 1983 года В. Б. Смычок у Мінску. У 1983—1985 гадах працаваў неўрапатолагам у Мінскай гарадской паліклініцы № 29. У 1985—1988 гадах малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік акадэмічнай групы пры члене-карэспандэнце Акадэміі медыцынскіх навук СССР М. С. Місюку на кафедры нервовых хвароб Мінскага медыцынскага інстытута. У 1988 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Опыт организации профилактики острых нарушений мозгового кровообращения, основанной на прогнозировании, на крупном промышленном предприятии». У 1989—1998 гадах старшы навуковы супрацоўнік, з 1994 года вучоны сакратар Беларускага навукова-даследчага інстытута працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў. Адначасова ў 1998—2005 гадах на пасадзе дацэнта і загадчыка кафедры. У студзені 1999 года прызначаны дырэктарам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі. Адначасова В. Б Смычок працуе ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі — дацэнт, загадчык кафедры. У 2000 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Навуковая і грамадская дзейнасць Асноўныя навуковыя працы па тэарэтычнай распрацоўцы і практычнай рэалізацыі этапнай рэабілітацыі хворых і інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь, індывідуальных праграм рэабілітацыі на медыцынскім, медыка-прафесійным, прафесійным і сацыяльным этапах; крытэрыяў адбору на рэабілітацыю, крытэрыяў эфектыўнасці праведзенай рэабілітацыі, нарматываў аддзяленняў медыцынскай рэабілітацыі; тэхналогіі комплекснай рэабілітацыі хворых і інвалідаў з прычыны мазгавога інсульту і чэрапна-мазгавой траўмы; сістэмы прагназавання ўзнікнення мазгавых інсультаў; навукова-абгрунтаваных мерапрыемстваў па зніжэнні працастрат на аснове правядзення эпідэміялагічнага маніторынгу паказчыкаў інваліднасці і часовай непрацаздольнасці ў рэспубліцы ў цэлым і ў асобных рэгіёнах; вывучэнні клінічнай і эпідэміялагічнай характарыстыкі інваліднасці ў Рэспубліцы БеларусьСмычек Василий Борисович // Сайт БелМАПА.

Сярод публікацый курс лекцый «Асновы рэабілітацыі», вучэбна-метадычнае дапаможнік «Тыпавыя індывідуальныя праграмы рэабілітацыі пры асноўнай інвалідызуючай паталогіі», шэраг метадычных і інструктыўных дакументаў.

Член Рэспубліканскага Міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, навуковы рэдактар штогадовых зборнікаў навуковых прац «Медико-социальная экспертиза и реабилитация». Член рэдакцыйных саветаў часопісаў «Вопросы организации и информатизации здравоохранения», «Здравоохранение», «Медицинские новости», «Вестник Всероссийского общества специалистов по медико-социальной экспертизе, реабилитации и реабилитационной индустрии», «Journal for Rehabіlіtatіon, care and socіal cart management іn the Baltіc countrіes».

Літаратура

Спасылкі

Смычек Василий Борисович // Сайт БелМАПА Василий Борисович Смычёк (к 60-летию со дня рождения) // Здравоохранение, № 12 (декабрь) 2011.

Катэгорыя:Неўролагі СССР Катэгорыя:Неўролагі Беларусі