Натэла Атараўна Дадышкіліяні (, г. , Расія) — артыстка балета. Дачка А. Дадышкіліяні. Заслужаная артыстка Беларусі (1990).
Біяграфія Нарадзілася 2 снежня 1960 года ў балетнай сям’і: маці — балерына Клара Малышава, бацька — рэжысёр Атар Дадышкіліяні.
Пасля сканчэння Беларускага харэаграфічнага вучылішча ў 1979 годзе — салістка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі.
У 1998 годзе з’ехала ў Японію, дзе выкладала танец у балетнай студыі, паставіла некалькі балетаў і харэаграфічных мініяцюр, у якіх сама танчыла. Вярнуўшыся з Японіі, працавала ў Мінскім музычным тэатры ў якасці рэпетытара.
З 2009 года выкладае танец у балетнай студыі ў Маскаце, сталіцы АманаДАДИШКИЛИАНИ НАТЕЛЛА ОТАРОВНА на сайце Кино-Театр. РУ.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1984 года.
Творчасць Танцоўшчыца класічнага плана. Валодае добрымі знешнімі данымі, стрыманай, строгай манерай выканання. У яе рэпертуары большасць сольных і галоўных партый з балетаў бягучага рэпертуару тэатра: Уладарка дрыяд («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Жызэль («» А. Адана), Маша, Адэта — Адылія («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Магнолія («» ), Сільфіда («» ), Марыя («» Б. Асаф’ева), Сільфіда («» на музыку Ф. Шапена).
Найбольш блізкія Натэле Дадышкіліяні работы галоўнага балетмайстра тэатра В. Елізар’ева. Дадышкіліяні тонка адчувае сучасную пластыку яго пастановак і паспяхова выконвае партыі Фрыгіі («» А. Хачатурана), Евы («Стварэнне свету» А. Пятрова), Джульеты («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Каханай («» на музыку К. Орфа), Дзевы-выбранніцы («» І. Стравінскага).
Літаратура
Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя