Ма́ціца — рака ў Мёрскім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 27 км. Плошча вадазбору 117 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Смолеўцы Мёрскага раёна, цячэ па паўднёва-заходняй частцы Полацкай нізіны, вусце за 0,6 км на поўдзень ад вёскі Саварына Шаркаўшчынскага раёна. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае. Прыток — Ручай (правы).
Літаратура
— С. 318. Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Мёрскага раёна Катэгорыя:Рэкі Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя:Прытокі Дзісны