Рыхарда Шверынская (; каля 1347, Шверын — 1377, Стакгольм) — каралева-кансорт Швецыі, першая жонка Альбрэхта Мекленбургскага.
Біяграфія Рыхарда была адзіным дзіцем графа Швэрына Атона I (пам. 1357) і Мацільды фон Верль (пам. 1361), дачкі Іагана III, сеньёра фон Верль. Па бацькоўскай лініі яна была пляменніцай Рыхарды Шверынскай, герцагіні Шлезвіга, жонкі былога караля Даніі Вальдэмара III. Яна была заручана з Альбрэхтам Мекленбургскім, які таксама быў каралём Швецыі. 12 кастрычніка 1352 года ў Уісмарэ быў падпісаны шлюбны кантракт; нявесце было толькі пяць гадоў. Яны афіцыйна ўступілі ў шлюб толькі ў 1365 годзе, калі Рыхарда пераехала ў Швецыю.
Яна памерла ў Стакгольме ва ўзросце каля 30 гадоў.
Дзеці У Рыхарды Швэрынскай і караля Альбрэхта Мекленбургскага было двое дзяцей:
Эрык I, герцаг МекленбургскіNationalencyklopedin (The National Encyclopedia) (1365—1397); таксама вядомы як герцаг Эрык, спадчыннік трона ШвецыіNordman, Viljo Adolf in Albrecht Herzog von Mecklenburg König von Schweden, Suomalaisen Tiedeakatemian Tuomituksia B:44:1, Suomalaisen Tiedeakatemia, Helsinki, 1939 p 336. і лорд Готланда. Рыхарда Катарына Мекленбургская (1370/1372—1400); выйшла замуж за Іагана, герцага Герліца і курфюрста Брандэнбурга.
Літаратура
Wilhelmina Stålberg: Anteqningar om svenska qvinnor (Notes on Swedish women) Åke Ohlmarks: Alla Sveriges drottningar (All the queens of Sweden)
Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XIV стагоддзя