Луі-Леапольд Буальі (, , Ла-Басэ, дэпартамент Нор — , ) — французскі жывапісец і гравёр.

Біяграфія Луі-Леапольд Буальі нарадзіўся ў Ла-Басэ ў 1761 годзе, сын мясцовага скульптара па дрэве. Быў самавукам, пісаў карціны з 12 гадоў. Буальі шанавалі за яго здольнасці ў партрэтным жанры. Навучаўся тэхнічнаму прыёму трамплёй у Дамініка Данкрэ, перш чым пераехаць у Парыж каля 1787 года. Ён стварыў некалькі твораў у бытавым жанры, якія дэманструюць лад жыцця сярэдняга класа ў Францыі ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя. Быў узнагароджаны медалём парыжскага Салона ў 1804 годзе. У 1833 годзе стаў кавалерам Ордэна Ганаровага легіёна.

Сын Буальі Жульен Леапольд (1796—1874) таксама стаў жывапісцам, сын Альфонс (1801—1867) займаўся вырабам гравюр.

Катэгорыя:Мастакі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Графікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Гравёры Францыі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Францыі Катэгорыя:Мастакі гістарычнага жанру