Мрай, Мрайка — рака ў Беларусі, у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 27 км. Плошча вадазбору 130 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,0 ‰.

Асноўныя прытокі — Сасна і Пуста-Мсціжская (праваруч).

Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Дзедзілавічы, вусце за 4 км на ўсход ад вёскі Уборак. Рэчышча каналізаванае на 3 дзялянках: на працягу 0,5 км ад вытоку; вёска Гаражанка — сажалка на заходняй ускраіне аграгарадка Мсціж (1,5 км); аграгарадок Мсціж — 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Уборак (8,6 км). У нізоўі рака цячэ праз Бярэзінскі біясферны запаведнік.

Літаратура

Ліст карты N-35-57. Выданне 1980 г.

Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Барысаўскага раёна