Марыя Віктараўна Каленік () — палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.
Біяграфія Нарадзілася 1 чэрвеня 1998 года ў сям’і мастакоў. Бацька і старэйшая сястра — мастакі.
Пасля заканчэння гімназіі мастацтваў імя Ахрэмчыка з першага разу не змагла паступіць у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Не здалася, была залічана студэнткай на факультэт экспазіцыйнага дызайну БДАМ, адлічана з ВНУ ў 2020 годзе.
Арыштавана па месцы жыхарства 12 лістапада 2020 года ў рамках справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), пасля чаго была ўзята пад варту ў СІЗА КДБ, затым пераведзена ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.
18 лістапада 2020 года сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай. 29 снежня 2020 года шэфства над палітвязнем узяў Томаш Франкоўскі, дэпутат Еўрапарламента, член Дэлегацыі па сувязях з Беларуссю і Камітэта па культуры і адукацыі ў Еўрапарламенце, які заклікаў да «неадкладнага і безумоўнага вызвалення і зняцця абвінавачанняў з усіх арыштаваных студэнтаў, у тым ліку Марыі Каленік». 20 студзеня 2021 года сумеснай заявай чатырнаццаці ўкраінскіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх , , , , арышт Марыі Каленік быў прызнаны незаконным і кваліфікаваны як .
16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска прысудзіў Марыі Каленік, якая не прызнала віну, два з паловай гады пазбаўлення волі. Знаходзілася ў жаночай калоніі Гомеля. Вызвалілася 30 лістапада 2022 года.
Крыніцы
Спасылкі Старонка Марыі Каленік на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна» Старонка Марыі Каленік на сайце Задзіночання беларускіх студэнтаў
Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Справа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ