Палі́к, таксама Пялік — возера ў Беларусі, у Барысаўскім раёне, басейн ракі Бярэзіны (працякае праз возера), ля вёскі Палік (Маісееўшчынскі сельсавет), у Бярэзінскім біясферным запаведніку. На ўсходнім беразе возера знаходзіцца вёска з аднайменнай назвай.

Назва А. Качубінскі ў канцы XIX ст. указваў на балцкае паходжанне назвы, супаставіўшы з «лужына», «тарфянае балота» або , «шэры». К. Буга пазней прывёў больш дакладны адпаведнік — , ад «берагчы, пакідаць». Г. Геруліс супастаўляў з і інш.В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 201.

Апісанне Плошча паверхні возера 7,68 км². Даўжыня 6,3 км, найбольшая шырыня 3 км, найбольшая глыбіня 2,1 м, сярэдняя 1,1 м. Плошча вадазбору 2760 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 7—8 м, пясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, тарфяністыя, месцамі пясчаныя, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае, месцамі ўздоўж берагоў пясчанае. Моцна зарастае, шырыня паласы надводнай расліннасці да 500 м. Упадаюць рэкі Лютка, Смольніца, Бурчак.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Валерий Иванов-Смоленский Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 4.

Катэгорыя:Азёры Барысаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны Катэгорыя:Бярэзінскі біясферны запаведнік