Гарачаўка крыжападобная ці Гарычка крыжападобная, ТаўстушкаЧоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., Саколлі пералёт Ботанический словарь, Спб, 1878, Сакаліны пералёт (Gentiana cruciata) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна, вышынёй 20—50 см, з тоўстым, скарочаным, бураватым карэнішчам. Мае некалькі ўзыходных, густа пакрытых лісцем, сцёблаў. Сцябловыя лісты падоўжаныя, супратыўные сядзячыя. Лісце ланцэтападобнае або авальнае, цёмна-зялёнае, бліскучае, з выразнымі жылкамі. Кветкі сабраны пучкамі ў пазухах верхняга лісця; вяночак унутры сіні, звонку шэра-зялёны. Плод — шматнасенная каробачка. Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажаецца насеннем.

Расце адзінкавымі экземплярамі і невялікімі групамі на ўзлесках, лугах, сярод зараснікаў хмызнякоў.

Арэал 250px|thumb|Суквецце гарачаўкі крыжападобнай Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Міжземнамор’е, Малая Азія, Каўказ, цэнтральныя і паўднёвыя раёны Усходняй Еўропы, Сярэдняя Азія. На тэрыторыі Беларусі трапляецца пераважна ў паўночнай і ўсходняй частках. У Расіі расце ў Заходняй Сібіры.

Выкарыстанне У медыцыне выкарыстоўваецца як сродак, які узбуджае апетыт і паляпшае страваванне, а таксама ў выпадках засмучэння стрававання, якія суправаджаюцца і дыспепсічнымі з’явамі. Гарачаўка валодае гаючымі ўласцівасцямі — выкарыстоўваецца пры гастрытах, калітах, захворваннях печані, анеміі.

Дэкаратыўная расліна.

Літаратура  — С. 570—571. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі

Катэгорыя:Гарычка Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе