Малдаўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (), МССР () — адна з рэспублік Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Размяшчалася на крайнім паўднёвым захадзе Еўрапейскай часткі СССР. На захадзе межавала з Румыніяй, на ўсходзе, поўначы і поўдні — з Украінскай ССР. Плошча 33,7 тыс. км². Насельніцтва 4 337 тыс. чал. (1989). Сталіца — горад Кішынёў.

Важныя гарады (тыс. жыхароў, 1989): Кішынёў (667,1), Ціраспаль (181,9), Бэлць (158,5), Бендэр (130,0). За гады Савецкай улады з былых сёлаў і невялікіх мястэчкаў выраслі гарады Рыбніца, Унгень, Едынец, Фларэшць, Камрат, Чадыр-Лунга.

Стварэнне МССР

28 чэрвеня 1940 года савецкія войскі ўступілі ў Бесарабію і Паўночную Букавіну, на частцы тэрыторыі якіх 2 жніўня была ўтвораная Малдаўская ССР.

Сімволіка Герб Малдаўскай ССР Сцяг Малдаўскай ССР

Спасылкі