Вольга Аляксандраўна Лапо (, ) — беларуская артыстка балета. Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2020).
Біяграфія У 1967 годзе скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча, у 1982 годзе — Мінскі інстытут культуры.
У 1967—1988 гадах — артыстка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Дэбютавала партыяй Сольвейг («Пер Гюнт» на музыку Э. Грыга).
Танцоўшчыца лірыка-драматычнага плана, з поспехам выступала ў камедыйных ролях. Выконвала галоўныя партыі ў класічных і сучасных балетах: Марыя («» Б. Асаф’ева), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Папялушка («» С. Пракоф’ева), Ева («Стварэнне свету» А. Пятрова), Каламбіна («Арлекінада» Р. Дрыга), Джулія («Альпійская балада» Я. Глебава), Фрыгія («» А. Хачатурана), Радысачка («» К. Хачатурана), вальс («» на музыку Ф. Шапена).
У 1989—1992 працавала ў Дамаску (Сірыя), дзе арганізавала першую дзіцячую балетную школу ў Акадэміі мастацтваў.
Выкладчыца ў Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа.
У 2016 годзе ў выдавецтве «Чатыры чвэрці» выйшла дакументальная аповесць пра балет «Саркис и Лаппочка», галоўныя героі якой — Віктар Саркісьян і Вольга Лапо.Gala Lokhova : «Саркис и Лаппочка»
Сям’я Муж — народны артыст Беларусі Віктар Саркісьян.
Літаратура
Спасылкі Фуэтэ для брыдкага качаняці
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя