Аўтазаводзец — беларускі мужчынскі баскетбольны клуб з Мінска. Прадстаўляў Мінскі аўтамабільны завод.

Гісторыя У савецкі час клуб выступаў у чэмпіянаце БССР пад назвамі МАЗ і «Тарпеда».

З 1992 года клуб выступаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У 1993 годзе ён атрымаў назву «Аўтазаводзец», падчас сезона 1996/97 да назвы клуба была дададзена назва аднаго з спонсараў — транспартнай кампаніі «Джэнці». Клуб 4 разы станавіўся бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі, двойчы перамагаў у Кубку Беларусі.

Напярэдадні сезона 2001/02 з-за фінансавых праблем клуб адмовіўся ад удзелу ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Некалькі сезонаў ён правёў у Першай лізе, пасля чаго спыніў існаванне.

Дасягненні Чэмпіянат Беларусі па баскетболе Бронзавы прызёр (4): 1993/1994, 1994/1995, 1995/1996, 1998/1999.

Кубак Беларусі па баскетболе Пераможца (2): 1997 (сумесна з РВАР), 1999.

Статыстыка выступленняў Сезон Ліга Чэмпіянат Беларусі Кубак Заўвагі 1992-93 Вышэйшая ліга 6 - 1993-94 Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр - 1994-95 Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр - 1995-96 Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр - 1996-97 Вышэйшая ліга 4 Пераможца 1997-98 Вышэйшая ліга 4 4-е месца 1998-99 Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр 1999-00 Вышэйшая ліга 4 Пераможца 2000-01 Вышэйшая ліга 4 4-е месца 2001-02 Першая ліга 6 н/у 2005-06 Першая ліга 4 н/у

Трэнер Галоўным трэнерам клуба доўгі час быў Аляксандр Мікалаевіч ТаніеўНовости. Юбилей аксакала .

Вядомыя баскетбалісты У пачатку-сярэдзіне 1990-х гадоў лідэрамі «Аўтазаводца» былі вэтэраны беларускага баскетбола, якія выступалі ў 1970—1980-х гадах у чэмпіянаце СССР за мінскі РТІ: Мікалай Бузлякоў, Уладзімір Краўчанка, Аляксандр Папкоў, Анатоль ПарфіяновічКакие наши годы. Анатолий Парфианович: баскетболист по... недоразумению, Яўген Пустагвар, Аляксандр СатыраўСтарая гвардия: Александр Сатыров. Гомельский звал меня Профессором , Сяргей Сланеўскі, Канстанцін Харашылаў, Анатоль Якубенка.

У далейшым да клуба далучыліся чэмпіёны Беларусі розных гадоў: Ігар Галабурда, Алег Гладкі, Юрый Качан, Уладзімір Кец, Віталь Маклакоў, Ігар Налівайка, Руслан Насенка, Андрэй Плотнікаў, Эдуард Прыйма, Павел Ульянка, Канстанцін Церцель, Генадзь Цыркін, а таксама вядомыя беларускія баскетбалісты Дзмітрый Арзютаў, Ягор Дувакін, Павел КазлоўПавел Козлов: «Баскетбол как смысл моей жизни», Дзмітрый Навіцкі, Дзмітрый ШпадарукДмитрий Шпадарук: Куртинайтис приглашал в сборную Азербайджана .

Катэгорыя:Аўтазаводзец Мінск