Ян Юрый Людвік з Канопніцы Грабоўскі (каля 1730 — , Ізабелін) — вялікалітоўскі ваенны дзеяч.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Тапор» (або «Окша»). Нарадзіўся ў сям’і Стэфана, віштынецкага старосты, і Тэадоры са СтрыенскіхАляксей Шаланда. САПРАЎДНЫ ГЕРБОЎНІК ШЛЯХТЫ ВАЎКАВЫСКАГА ПАВЕТА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI-XVIII ст. .

У 1755—1756 гадах палкоўнік ЯКМ, у 1757 годзе генерал маёр і палкоўнік войска ВКЛ, у 1763 годзе палкоўнік Пінскага Рэгіменту, у 1776—1785 гадах генерал-інспектар войскаў літоўскіх, у 1779—1789 гадах генерал лейтэнант літоўскага войска, домбскі староста.

Кавалер ордэнаў Святога Станіслава (1779), Белага Арла (1780) і Аляксандра Неўскага.

Памёр 13 лютага 1789 г. Валодаў у Ваўкавыскім павеце маёнткамі Ізабелін, Зеляневічы, Крупкі, як гэта вынікае з дзельчага ліста яго сыноў ад 1789 г. З’яўляўся фундатарам і калятарам кальвінскага збору ў Ізабеліне.

Сям’я Быў двойчы жанаты. У 1754 годзе ажаніўся з (каля 1730 1764), ад шлюбу з якой меў дзевяць дзяцей:

Тэадор Тэадора Кацярына (нар. 1755) Ежы Францішак (1756—1799), генерал-інспектар войскаў літоўскіх Міхаіл Багдан (нар. 1757) Стэфан Казімір (1758—1794), сакратар каралеўскага двара Павел Ежы (1759—1794), генерал польскіх войскаў Ганна Караліна (нар. 1761) (1762—1842), жонка каралеўскага камергера Вінцэнта Дорыа-Дзерналовіча Людвік Зыгмунт (нар. 1763)

У 1769 годзе другі раз ажаніўся з Альжбетай з Шыдлоўскіх (1748/1749 — 1810), дачкой ваяводы плоцкага Тэадора Шыдлоўскага і Тэрэзы Віткоўскай. Дзеці:

Станіслаў Грабоўскі (1780—1845), граф, міністр адукацыі Царства Польскага Міхал Грабоўскі (1773—1812), брыгадны генерал арміі Герцагства Варшаўскага Ізабела Грабоўская (1776—1858), жонка Валента Фаўсціна Сабалеўскага Аляксандра Грабоўская (1771—1789), жонка Францішка Салезія Красіцкага Казімір Грабоўскі (1774—1833), польскі перакладчык, маршалак ваўкавыскі Канстанцыя Грабоўская

Літаратура

Катэгорыя:Памерлі ў Ваўкавыскім раёне Катэгорыя:Генералы-інспектары войскаў літоўскіх Катэгорыя:Генералы Рэчы Паспалітай