Максім Саматой (нар. , Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны».
Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Віцебск», у юнацкім узросце далучыўся да мінскага «Дынама», з 2019 года пачаў выступаць за дубль клуба, у 2021 годзе замацаваўся ў рэзервовай камандзе.
У лютым 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Энергетык-БДУ». 19 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць «Віцебска» (3:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў выхадзіць на замену.
У чэрвені 2022 года быў пераведзены ў арэнду ў «Ліду», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў лідскі клуб.
У сакавіку 2023 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Іслаччу». Стаў выступаць за дубль, у асноўнай камандзе заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2023 года пасля прагляду быў арандаваны бабруйскай «Белшынай». У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Іслач», а ў студзені 2024 года пакінуў клуб.
У лютым 2024 года вярнуўся ў «Белшыну».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 дубль Дынама 9 0 2020 дубль Дынама 15 3 2021 дубль Дынама 26 0 2022 (1) Д1 Энергетык-БДУ 8 0 2022 (2) Д2 Ліда 15 0 2023 (1) дубль Іслач 9 1 2023 (2) Д1 Белшына 8 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына