Дзмітрый Вашкевіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Дынама» з Санкт-Пецярбурга.
Клубная кар’ера Выхаванец гродзенскай СДЮШАР «Нёман», выступаў у юнацкім першынстве, у 2016 годзе пачаў гуляць за дубль. У першай палове 2017 года гуляў на юнацкім узроўні за мінскае «Дынама», пасля вярнуўся ў «Нёман».
У чэрвені 2020 года на правах арэнды стаў іграком «Смаргоні», дзе пераважна выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2020 вярнуўся ў «Нёман», а ў красавіку 2021 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны», дзе таксама рэгулярна з’яўляўся ў складзе, звычайна на замену. Па выніках сезона 2021 дапамог «Белшыне» выйсці ў Вышэйшую лігу.
У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам. 20 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы другі тайм матча першага тура супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0). З лета стаў рэгулярна з’яўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену, а з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Сезон 2023 пачынаў у складзе «Белшыны», а ў сакавіку быў арандаваны жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». У першы жа матчы за новую каманду атрымаў траўму, а пасля аднаўлення ў чэрвені гуляў толькі за дубль. У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды пакінуў жодзінскі клуб.
У пачатку 2024 года далучыўся да польскага клуба «Унія» з Сольца Куяўскага. У жніўні 2024 года перайшоў у санкт-пецярбургскае «Дынама».
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2016 дубль Нёман 4 0 2017 (2) дубль Нёман 13 3 2018 дубль Нёман 25 0 2019 дубль Нёман 18 2 2020 (1) дубль Нёман 11 5 2020 (2) Д2 Смаргонь 11 1 2021 Д2 Белшына 24 2 2022 Д1 Белшына 24 2 2023 (пач.) Д1 Белшына 1 0 2023 Д1 Тарпеда-БелАЗ 1 0
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Футбалісты паводле клубаў Польшчы Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Санкт-Пецярбург