Гандлёвыя рады — будынак у Барысаве. Размешчаны ў цэнтры Стара-Барысава, па вул. Лапаціна, 38.

Пабудаваны ў 1908 г. з цэглы. Складаліся з 4 карпусоў з 112 крамамі. Захаваўся адзін корпус. Выкарыстоўваецца сучаснымі гандлёвымі прадпрыемствамі.

Архітэктура

Гандлёвыя рады — помнік так званай цаглянай архітэктуры, мастацкая выразнасць якой дасягалася сродкамі маляўнічай муроўкі.

Будынак аднапавярховы, прамавугольны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Франтальныя фасады (часткова атынкаваныя) былі расчлянёны рызалітамі, трохвугольнымі франтонамі, арачнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі, адпаведна ўнутранай секцыйнай планіроўцы. Над прафіляваным карнізам рытмічна размешчаны пінаклі (захаваліся 2). У дэкоры выкарыстаны руставаныя лапаткі, падкарнізныя кранштэйны, цягі.

Унутраная прастора будынка падзелена на 2 падоўжаныя палавіны з асобнымі выхадамі. У памяшканнях плоская столь.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:1908 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Барысава Катэгорыя:Гандлёвыя рады Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў цагляным стылі Катэгорыя:Вуліца Лапаціна (Барысаў) Катэгорыя:Славутасці Барысава Катэгорыя:Вуліца Дзяржынскага (Барысаў)