Гаральд Джон Уайльд Гілман (; , Роўд, Сомерсэт — , ) — англійскі мастак-постімпрэсіяніст.
Жыццё і творчасць Гаральд Гілман вывучаў жывапіс у Школе прыгожых мастацтваў Слейд у 1897—1901 гадах. Сумесна з Уолтэрам Сікертам у 1907 годзе Гілман быў адным з заснавальнікаў мастацкай групы Фіцрой-Стрыт. У 1911 годзе ён, таксама з Сікертам, утварае ўплывовую групу Кэмдэн Таўн. Члены абедзвюх груповак працавалі пераважна ў жанры пейзажа і партрэтнага жывапісу. Г. Гілман быў у гэты перыяд захоплены творчасцю Ван Гога, Сезана, Гагена, пазней — Маціса. Свой уласны стыль мастак называў неарэалізмам (на выставе сваіх работ у 1914 годзе). Рэалістычныя палотны Гілмана створаны кароткімі сакавітымі мазкамі пэндзля, каляровая гама разнастайная — ад даволі беднага спалучэння фарбаў да сапраўдных фантанаў колеру.
У 1912 і 1913 гадах мастак здзяйсняе падарожжа па Скандынавіі. У напісаных ім падчас гэтай паездкі карцінах адчуваецца ўплыў жывапісу Ван Гога (напрыклад, у Canal Bridge, Flekkefjord, (1913)). Ажаніўся з амерыканскай мастачкай Грэйс Карнэліяй Канедзі. У іх было дзве дачкі і адзін сын Дэвід. Гілман ажаніўся другі раз у канцы лета 1917 года з Сільвіяй Хардзі, мастачкай, якая вучылася ў яго з 1914 года. Г. Гілман памёр ад іспанкі падчас пандэміі грыпу ў 1918—1919 гадах.