Бло́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Блонь.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Пухавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Цэнтр — вёска Блонь. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Зарэчча. У часе Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. На 1 студзеня 1947 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску БлоньУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..

8 верасня 2017 года ў склад сельсавета з раённага падпарадкавання перададзены 5 вёсак (Залужжа, Ізбішча, Рошча, Цагельня і Чырвоны Бераг)Решение Минского областного Совета депутатов от 8 сентября 2017 г. № 226 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 2306 чалавек, з іх 89,2 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 1,1 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 2770 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе