Пуханос альпійскі (Trichophorum alpinum ці Baeothryon alpinum) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна шэра-зялёнага колеру, вышынёй да 25 см. Утварае дзярніну. Сцяблы шматлікія, тонкія, трохгранныя. Ніжняе лісце лускападобнае. Верхні ліст з кароткай пласцінкай. Колас мае даўжыню 5—8 см. Каласкі складаюцца з 2—3 двухполых кветак у пазухах спіральна размешчаных лускавінак. Калякветнік з 6 падоўжаных звілістых валаскоў, утвараючых негустую пухоўку. Плод — трохгранны арэшак.
Распаўсюджанне і экалогія Расце на сфагнавых балотах. Пры частковым асушэнні і на выпрацаваных тарфянішчах захоўваецца доўгі час і нават разрастаецца, асабліва пры паўторным забалачванні. Квітнее ў маі — чэрвені, пладаносіць ў жніўні. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна.
Літаратура
Спасылкі
Выявы Пуханос альпійскі ў Чырвонай кнізе Беларусі
Катэгорыя:Асаковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1805 годзе