Аляксандр Леанідавіч Рэнанскі (нар. , с. Кенсай, Ташкенцкая вобласць) — беларускі кампазітар, педагог, культуролаг.
Біяграфія Скончыў Беларускую кансерваторыю ў 1970 годзе па класах аргана (клас Л. Янчанкі) і фартэпіяна (клас Р. Шаршэўскага). 3 1969 года выкладчык Брэсцкага музычнага вучылішча, з 1972 музычны рэдактар Беларускага тэлебачання і радыё. 3 1975 года выкладае ў Беларускім універсітэце культуры. У 1973—1993 гадах кампазітар і музычны кіраўнік Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Беларусі.
Творчасць Аўтар музыкі да спектакляў «Макбет» У. Шэкспіра, «Апошняя інстанцыя» М. Матукоўскага (абодва 1974), «Васіль Цёркін» паводле А. Твардоўскага (1975), «Апошнія» М. Горкага (1976), «Вяртанне ў Хатынь» А. Адамовіча і Б. Луцэнкі (1977), «Трагедыя чалавека» І. Мадача (1979), «Незвычайныя прыгоды салдата Івана Чонкіна» паводле У. Вайновіча (1990) і інш. у рускім драматычным тэатры; «Святая святых» І. Друцэ (1978), «Надзея Путніна, яе час, яе спадарожнікі» І. Малеева (1988), «Памінальная малітва» Р. Горына і «» С. Мрожака (абодва 1989), «Ромул Вялікі» Ф. Дзюрэнмата (1997) у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы; «Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра (1987) у Беларускім тэатры імя Я. Коласа і інш. Супрацоўнічае таксама з рознымі тэатрамі Расіі, Украіны, Латвіі, Грузіі, Узбекістана і інш.
Тэатральнай музыцы Рэнанскага ўласцівыя глыбокае пранікненне ў аўтарскую стылістыку, дакладнасць увасаблення рэжысёрскай задумы, яскравая вобразнасць музычнай мовы.
Узнагароды Дыпламант усесаюзных тэатральных фестываляў: прысвечанага 30-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (1975), «Рампа дружбы» (1991), венгерскай (1979) і польскай (1989) драматургіі.
Літаратура
Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Музычныя педагогі СССР Катэгорыя:Музычныя педагогі Беларусі Катэгорыя:Культуролагі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Рыгора Шырмы