Асвальда Гуаясамін (ісп.: Oswaldo Guayasamín,  — ) — эквадорскі мастак, манументаліст і скульптар, нашчадак індзейцаў кечуа. Вядомы майстар Лацінскай Амерыкі XX стагоддзя. Маляваў сценапісы, партрэты, пейзажы, сімвалічныя вобразы ў карцінах. Вучань Хасэ Клементэ Ароска.

Біяграфія Асвальда нарадзіўся ў беднай сям’і ў горадзе Кіта. Сям’я мела 10 дзяцей, Асвальда быў старэйшым. Бацька быў індзейцам, маці — з метысаў. Прозвішча «Гуаясамін» перакладаецца з дыялекта мовы кечуа як «Белая птушка». У школе вучыўся дрэнна, памяняў некалькі школ. Нічога, акрамя малявання і ігры на гітары, яго не прыцягвала. Важным этапам у жыцці Гуаясаміна было навучанне ў Школе прыгожых мастацтваў горада Кіта. У школе мастацтваў ён вучыўся з задавальненнем і запалам, якую скончыў з адзнакай у 1941 годзе. У 1942 годзе сам арганізаваў сваю першую выстаўку. Ён пачаў мець поспех і атрымаў запрашэнне на працу ў ЗША.

Сам мастак дзяліў усю сваю творчасць толькі на два перыяды:

«Я і індзейцы». «Гуакан’ян» (у перакладзе з кечуа — Дарога слёз). Больш цікавым і значным аказаўся цыкл «Дарога слёз». Створаны за два гады, цыкл складаецца са 103 карцін і аднаўляе жыццё індзейцаў Лацінскай Амерыкі. Графічная манера жывапісу Гуаясаміна з выкарыстаннем мастацкага вобраза-знака і абмежаванага каларыстычнага ладу дазваляла працаваць вельмі хутка.

Пасля вялікага вернісажу ў Кіта ў 1951 годзе карціны выстаўлялі ў шматлікіх мастацкіх цэнтрах свету. У 1956 годзе ў Іспаніі цыкл атрымаў прэмію.

Гуаясамін неаднаразова звяртаўся да стварэння партрэтаў, Сярод іх — Фідэля Кастра, Саскіі Гуаясамін, Тоці Радрыгеса, Габрыэлы Містраль, некалькі аўтапартрэтаў.

Катэгорыя:Постаці Эквадора