Станіслаў Плева (, г. Ваўкавыск, Польская Рэспубліка — , Кракаў) — геафізік, прафесар універсітэта навукі і тэхналёгіі.
Біяграфія У Ваўкавыску скончыў пачатковую школу і адзін клас гімназіі. У 1946 годзе ў Тарноўскім ліцэі матэматыкі і фізікі атрымаў ступень бакалаўра. Быў салдатам Арміі Краёвай Зямлі Тарноўскай Кракаўскай акругі па мянушцы Янус, з базай Цэзар-Селіна ў Чхове. З’яўляўся членам партызанскай групоўкі паручніка Скорэго і паручніка Метэора ў Волі Строскей.
Дзейнасць ў розныя гады: спецыяліст у галіне геатэрмальнай энергіі, з’яўляўся прадэканам факультэта геалёгіі і разведкі Акадэміі горнай справы і металургіі, загадчык лабараторыі петрафізікі катэдры геафізікі дэпартамента геалёгіі, геафізікі і аховы навакольнага асяроддзя Акадэміі горнай справы і металургіі, намеснік дырэктара Міжнароднага інстытута геафізікі Акадэміі горнай справы і металургіі, член Камісіі і навуковых Рад Польскай акадэміі навук, першы загадчык Дэпартамента свідравання, нафты і газу Акадэміі горнай справы і металургіі, заснавальнік і кіраўнік катэдры геафізікі Інстытута Нафты (Інстытут праблем нафты і газу) у Кракаве, галоўны інжынер кампаніі геафізікі нафты ў Кракаве, заснавальнік і рэдактар часопіса «Геалёгія і геафізіка нафты», рэдактар штомесячнага часопіса «Нафта».
Памёр 28 красавіка 2006 года. Пахаванне адбылося ў дзень яго заступніка 8 траўня 2006 года на Сальваторскіх могілках у Кракаве.
Навуковая дзейнасць Быў аўтарам 125 навуковых прац, апублікаваных у польскіх і замежных часопісах, дзевяці патэнтаў, і велізарнай колькасці даследаванняў у галіне нафтавай прамысловасці. З’яўляецца аўтарам васьмі кніг і сааўтарам міжнароднай публікацыі геатэрмальнага Атласа Еўропы (1992) і сааўтарам шэрагу манаграфій.
Узнагароды Быў узнагароджаны: Сярэбраным (1953) і Залатым крыжамі Заслугі (1958), крыжам рыцара ордэна адраджэння Польшчы (1970), Крыжам Арміі Краёвай (1998), удастоены звання генеральнага дырэктара Горных спраў III ступені (1981). Яго імя ўпісана ў Кнігу дасягненняў і подзвігаў «Айчынная навука» за доўгую і самаадданую працу.
Катэгорыя:Вучоныя Польшчы