Жан Дэван (фр. Jean Dewasne; 11 мая 1921 ці 21 мая 1921,  — , ) — французскі мастак і скульптар.

Біяграфія Першая выстава Дэвана прайшла ў 1941 годзе ў галерэі l’Esquisse. У 1943 годзе Дэван стварыў першую абстрактную працу. У 1945 годзе быў удастоены Прэміі Кандзінскага. У 1946 годзе ў галерэі Рэнэ Друэна прайшла першая выстава яго абстрактных карцін. У 1945—1956 гадах Жан Дэван — вядучы мастак у галерэі Дэніз Рэнэ. Пасля 1956 года выстаўляўся ў Даніэля Кардзье.

У 1950 годзе ў Парыжы Дэван і Эдгар Піле заснавалі майстэрню абстрактнага мастацтва. У 1983 годзе Пошта Францыі выпусціла ў серыі «Сучаснае мастацтва» марку з выявай карціны Дэвана «Аўрора», паштовы канверт з гэтай маркай. У 1991 годзе Дэван быў абраны членам Акадэміі мастацтваў.

Катэгорыя:Мастакі Францыі XX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Францыі