РШВСМ — беларускі мужчынскі баскетбольны клуб з Мінска. Прадстаўляў Рэспубліканскую школу вышэйшага спартыўнага майстэрства па гульнявых відах спорту.
Гісторыя Рэспубліканская школа вышэйшага спартыўнага майстэрства (РШВСМ) у чэмпіянаце Беларусі па баскетболе раней была прадстаўлена клубамі РТІ-РШВСМ (1995—1997), РШВСМ-РВАР (1997—1999) і РШВСМ-БДПА (1999—2001).
Каманда, якая была сфарміравана ў 2002 годзе, складалася з баскетбалістаў 1986—1987 гадоў нараджэння і з'яўлялася базавай да юніёрскай зборнай Беларусі (U-18). Галоўным трэнерам быў заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Міхаіл Аркадзевіч Фейман. Сярод гульцоў былі будучыя баскетбалісты мужчынскай зборнай Беларусі Дзмітрый Акуліч, Аляксей Трасцінецкі, Максім Шустаў, Канстанцін Яфрэмаў.
У верасні 2002 года каманда РШВСМ прыняла ўдзел у Кубку Беларусі, дзе заняла 7-е месца. У чэмпіянаце Беларусі-2002/03 каманда выступала ў Першай лізе і стала пераможцам турніру.
У сезоне 2003/04 каманда заявілася ў Вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі. Да яе далучыліся вопытныя баскетбалісты Аляксандр Бібік, Георгій Кандрусевіч, Эдуард Прыйма і Андрэй Цэдрык.
У верасні 2003 года каманда прыняла ўдзел у Кубку Беларусі і заваявала бронзавыя медалі. У чэмпіянаце Беларусі-2003/04 каманда таксама стала бронзавым прызёрам.
Напярэдадні сезона 2004/05 на базе каманды РШВСМ па ініцыятыве кіраўніка фірмы «Віталюр» Аляксандра Яцука быў сфарміраваны прафесійны клуб «Віталюр», які ў далейшым стаў чатырохразовым чэмпіёнам Беларусі і трохразовым уладальнікам Кубка Беларусі.
Рэспубліканская школа вышэйшага спартыўнага майстэрства па гульнявых відах спорту ў 2004 годзе была перайменавана ў Рэспубліканскі цэнтр алімпійскага рэзерву (РЦАР), а ў 2014 годзе — у Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі (РЦАП)РЦОП ПО ИГРОВЫМ ВИДАМ СПОРТА. У чэмпіянаце Беларусі па баскетболе цэнтр быў прадстаўлены клубамі РДВАР-РЦАР (2006/07), БДУІР-РЦАР (2007—2011), БДЭУ-РЦАР (2014/15), БДЭУ-РЦАП (2015/16), РЦАП-СДзЮШАР (з 2017).
Дасягненні Чэмпіянат Беларусі па баскетболе Бронзавы прызёр (1): 2003/2004.
Кубак Беларусі па баскетболе Бронзавы прызёр (1): 2003.
Статыстыка выступленняў Сезон Ліга Чэмпіянат Беларусі Кубак Заўвагі 2001/02 Першая ліга 8 н/у 2002/03 Першая ліга 1 7-е месца 2003/04 Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр
Трэнер Міхаіл Аркадзевіч Фейман (2002—2004)
Крыніцы