Юліян (Юльян) Ляскоўскі (, псеўданімы: Marcin Mizera; 1826, ф. Новая Жосна, Вілейскі павет, Віленская губерня — пасля 1888) — беларускі пісьменнік, публіцыст, журналіст. Пісаў пераважна па-польску, хаця мае два вершы, напісаныя па-беларуску.
Жыццяпіс Паходзіў з даўняга шляхецкага роду гербу Кораб. Вучыўся ў школе бернардынцаў у Будславе. Працаваў у канцылярыі ў Вільні, дзе звязаўся з патрыятычным рухам. У 1849 годзе эміграваў з прычыны пагрозы арышту. На эміграцыі апынуўся ў Лондане, дзе, магчыма, меў кантакты з Аляксандрам Рыпінскім. Не мог вярнуцца на Бацькаўшчыну да 1858 года, года царскай амністыі.
Творчасць У 1855 годзе ў Лондане напісаў найважнейшы свой твор «На чужой старане» (). У 1861 годзе выдаў свой адзіны паэтычны зборнік «Беларускі бандурыст» (). У артыкуле «Слова пра песню» змясціў два беларускамоўныя вершы «Пад дуду» і «Зямелька мая…», якія апублікаваў як фальклорныя запісы, хаця гэта творы ягонага аўтарства.
Верагодна, Ю. Ляскоўскі з’яўляўся аўтарам тэксту верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», які раней прыпісвалі Паўлюку Багрыму, яго перакладу і адпаведных каментарыяў.
Быў таксама публіцыстам, пісаў артыкулы на сацыяльныя тэмы, напрыклад, брашура «O służebnościach, Jak przysporzyć ziemi i chleba dla użytku sąsiadów». Будучы журналістам, пісаў у выданні «Gazeta Świąteczna» і «Gazeta Łomżyńska».
Бібліяграфія Białoruski bandurzysta (1861) Do Ameryki po złoto. Z opowiadania wędrowca Macieja Świdra (1888)
Беларускія пераклады
Спасылкі
Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне